Жонка затрыманага Вольга Івашына паведаміла, што ператрус адбываўся ў крымінальнай справе. Больш падрабязнасьцяў адносна справы пакуль няма. Сілавікі падчас ператрусаў у хаце і на лецішчы журналіста забралі ўсе носьбіты інфармацыі (тэлефоны, ноўтбукі, кампутары), сім-карткі, банкаўскія карткі, кнігі, нататнікі, грошы і нават сьцяжкі, значкі і візытоўкі.
Пры гэтым Вольга падкрэсьліла, што сілавікоў вельмі цікавіла ўсё, што зьвязана з Украінай, хаця ў пастанове на ператрус нічога пра гэта няма.
Калі ператрусы скончыліся, Івашына павезьлі ў турму № 1 Горадні.
Стала вядома, што журналіст праходзіць падазраваным у справе па артыкуле «Ўмяшальніцтва ў дзейнасьць супрацоўніка органаў унутраных спраў», максымальная санкцыя якога прадугледжвае турэмнае зьняволеньне на 3 гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні затрымалі журналіста Дзяніса ІвашынаДзяніс Івашын — горадзенскі журналіст, які вядомы расьсьледаваньнямі пра рэстарацыю ў Курапатах, удзел беларускіх сілавікоў у баявых дзеяньнях на ўсходзе Ўкраіны ў складзе прарасейскіх фармаваньняў, а таксама лёсе членаў «Бэркуту», якія ўцяклі з Украіны і пачалі службу ў беларускім АМАПе. Свае расьсьледаваньні Івашын публікаваў пераважна ў газэце «Новы Час».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алег Сянцоў: У Беларусі сапраўдная міліцэйская дзяржава, але ўкраінцы там бы спалілі ўсё ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На абароне рэжыму Лукашэнкі. Што вядома пра былых беркутаўцаў, якія апынуліся ў беларускім АМАПе