«Дзьве партыі, якія ўваходзяць ува ўрадавую кааліцыю, зрабілі маю адстаўку ўмовай, пры якой яны застануцца ва ўрадзе. У падобнай сытуацыі сэнсу спрачацца няма, я за сваё крэсла не трымаюся», — сказаў Крайчы.
Як паведамлялася раней, прэм’ер-міністар Славаччыны Ігар Матавіч выклікаў незадаволенасьць шэрагу партнэраў па ўрадавай кааліцыі (усяго ў ёй чатыры палітычныя сілы), калі ў канцы мінулага месяца бязь іхнага ведама дамовіўся аб пастаўках расейскай вакцыны «Спутник V». Адна з кааліцыйных партый прыстрашыла выхадам з кааліцыі, другая запатрабавала зьменаў у складзе ўраду. Прэмʼер-міністра таксама скрытыкавалі прэзыдэнтка Зузана Чапутава і кіраўнік МЗС Іван Карчок.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Чэхіі запатрабаваў адстаўкі міністра аховы здароўя праз «Спутник V»Крытыкі Матавіча лічаць, што Браціславе спачатку варта дачакацца дазволу на выкарыстаньне «Спутник V» кіраўніцтвам Эўразьвязу.
Камэнтуючы сытуацыю зь міністрам здароўя Крайчы, прэмʼер Матавіч сказаў, што яго адстаўка будзе паступовай і зойме некалькі тыдняў. Ён выказаў шкадаваньне, што міністру давялося сысьці, бо «яго зрабілі мішэньню тыя, хто процідзейнічаў яму на кожным кроку».
«Крайчы быў побач са мной у пошуках адказу на пытаньне, як абараніць здароўе і жыцьці людзей. На жаль, тыя, хто чыніў яму перашкоды, цяпер зрабілі яго сваёй цэльлю», — сказаў кіраўнік ураду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вугоршчына першая ў Эўразьвязе ўхваліла расейскую вакцыну ад каранавірусу Sputnik VСлаваччына разам з шэрагам іншых краінаў Цэнтральнай Эўропы сутыкнулася з пагаршэньнем эпідэмічнай сытуацыі з каранавірусам і спрабуе самастойна справіцца з прамаруджваньнем у пастаўках вакцын, якое ўзьнікла ў ЭЗ. Краіна сьледам за Вугоршчынай ухваліла расейскую вакцыну, не чакаючы рашэньня Эўрапейскага агенцтва лекавых сродкаў (EMA). На гэты момант Славаччына атрымала 200 тысяч дозаў расейскага прэпарату. Днямі прэмʼер Славаччыны Матавіч заклікаў EMA паскорыць працэдуру ўхваленьня прэпаратаў.