«Так званыя дваровыя чаты атрымалі сваё разьвіцьцё пасьля спыненьня масавых вулічных пратэстаў восеньню мінулага году. Выяўлена звыш тысячы такіх чатаў, больш за палову знаходзіцца ў Менску і Менскім раёне. Мы вылучылі найбольш радыкальныя, якія носяць экстрэмісцкі характар. Іх адміністратары будуць прыцягнутыя да адказнасьці», — гаворыцца ў заяве ГУБАЗіК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У чаце хтосьці абразіў прэзыдэнта». Жыхар Новай Баравой пра «аблаву» на жыхароў раёнуНя толькі адміністратарам, але і актыўным удзельнікам чатаў ГУБАЗіК паабяцаў даць «прававую ацэнку на прадмет стварэньня або кіраўніцтва экстрэмісцкімі фармаваньнямі». Законам за такія дзеяньні прадугледжана да 10 гадоў пазбаўленьня волі (арт. 361-1 КК).
10 сакавіка сілавікі затрымалі сем актыўных удзельнікаў закрытага дваровага чату ў Маскоўскім раёне Менску дзякуючы сігналу «неабыякавых грамадзян», якія паведамілі пра яго «дэструктыўную скіраванасьць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы на Антона Матольку. Блогер адказаў: «Гатовы да суду ў Новай Беларусі»