Зьміцер Фурманаў абвясьціў галадоўку ў судзе падчас чарговага паседжаньня 11 сакавіка.
Як расказаў бацька Зьмітра Аляксандар Фурманаў, прычынамі для галадоўкі сын назваў несправядлівае да яго стаўленьне. 9 сакавіка яго пасадзілі ў карцэр на 5 сутак, аднак хлопец нават ня ведае, за што. Па-другое, ужо месяц яго па-за межамі камэры пераводзяць у кайданах, нібыта ён прадстаўляе небясьпеку для іншых. Ці сын будзе піць ваду падчас галадоўкі, бацька ня ведае.
Фурманава затрымалі ў сувязі зь пікетам 29 траўня яшчэ летась, разам зь Сяргеем Ціханоўскім. Яго вінавацяць у арганізацыі дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак (артыкул 342).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ішлі 10 чалавек. Чаму вы затрымалі аднаго?» У Горадні дапыталі амапаўца, які затрымаў ЦіханоўскагаГэтая публікацыя падрыхтаваная ў выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.