Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook кіраўнік абласной арганізацыі АГП Уладзімер Шанцаў. Ён піша, што 11 сакавіка зь Пятрухіным сустрэлася адвакатка.
Паводле партыйца, Сяргея Пятрухіна ў новую камэру, якой ён незадаволены, перавялі 24 лютага. На наступны дзень ён ускрыў сабе вены і трапіў у карцар. Паводле Шанцава, там абвінавачаны павінен быў прабыць да 7 сакавіка, а калі тэрмін выйшаў, то яго падоўжылі яшчэ на дзесяць дзён. Вярнуць у камэру Пятрухіна павінны 17 сакавіка. Шанцаў кажа, што самаадчуваньне нявольніка здавальняючае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогера Сяргея Пятрухіна пакаралі карцарамТым часам у Кастрычніцкім судзе Магілёва працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава, якога праваабаронцы таксама прызналі палітвязьнем. Блогераў зь Берасьця вінавацяць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, а таксама ў зьнявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем службовых абавязкаў. Акрамя таго, Пятрухіна судзяць за абразу судзьдзі. Абодвум пагражае да 3 гадоў зьняволеньня. Сваёй віны блогеры не прызналі.
Працэс праходзіць бязь іхнага ўдзелу, бо 11 лютага іх выдалілі з судовага пасяджэньня за парушэньне парадку яго правядзеньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Магілёве блогераў Кабанава і Пятрухіна выдалілі з уласнага судуЦяпер удзельнікі працэсу знаёмяцца з матэрыяламі справы. Зь іх вынікае, што размовы Пятрухіна і Кабанава санкцыянавана праслухоўваліся. Таксама апэратыўнікі слухалі іншых асобаў, якія згадваліся ў матэрыялах справы. У прыватнасьці, гутаркі Сяргея Ціханоўскага і Міколы Статкевіча. У агучаных дакумэнтах ёсьць расшыфроўкі гутарак Статкевіча з журналістамі.