Беспрэцэдэнтную для Беларусі аўдыторыю сабраў фільм-расьсьледаваньне «Лукашэнка. Залатое дно» ад каманды Nexta. Меней чым за двое сутак яго паглядзелі 3 мільёны разоў.
Дакумэнтальная стужка, прэм’ера якой адбылася а 18-й гадзіне 8 сакавіка, на сэрвісе Youtube па стане на 13:45 10 сакавіка набрала 3 мільёны 9 тысяч праглядаў.
На піку фільм Сьцяпана Пуцілы адначасова глядзелі звыш 100 тысяч карыстальнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фільм «Залатое дно» — спроба разбурыць ідэйны падмурак, на якім грунтуецца дзяржава ЛукашэнкіСтужка расказвае пра палацы, самалёты, аўтамабілі і іншую маёмасьць, якой карыстаецца Аляксандар Лукашэнка і ягоная сям’я.
Аўтары «Залатога дна» абяцаюць зрабіць рэзананснае дасьледаваньне «сэрыялам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былыя чыноўнікі пра стужку Пуцілы: што належыць Лукашэнку