Прычынай гэтых мераў названая «абарона расейскіх грамадзянаў і прымус інтэрнэт-сэрвісу да выкананьня заканадаўства на тэрыторыі РФ».
У паведамленьні «Роскомнадзора» гаворыцца, што «інтэрнэт-сэрвісам Twitter у пэрыяд з 2017 году па цяперашні час не выдаляецца кантэнт, які схіляе непаўналетніх да самазабойстваў, які зьмяшчае дзіцячую парнаграфію, а таксама інфармацыю аб выкарыстаньні наркатычных сродкаў». Агульная колькасьць нявыдаленых насуперак патрабаваньню ведамства твітаў перавышае 3 тысячы.
«У адпаведнасьці з законам распаўсюд інфармацыі інтэрнэт-сэрвісам Twitter унесены ў пералік пагрозаў», — гаворыцца ў паведамленьні. У выпадку калі карпарацыя Twiiter працягне ігнараваць закон, магчымае ўзмацненьне жорсткасьці захадаў ажно да блякаваньня, папярэджвае «Роскомнадзор».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Маскве аштрафаваў Радыё Свабода, абвінаваціўшы ў парушэньні закону аб замежных агентахЯк растлумачыла агенцтву РБК крыніца ў адным з буйных інтэрнэт-правайдэраў, «Роскомнадзор» можа самастойна абмежаваць хуткасьць доступу да Twitter абсталяваньнем, усталяваным на сетках апэратараў у рамках так званага закону «Аб сувэрэнным Рунэце».
«Роскомнадзор» ужо называў Twitter «злосным парушальнікам» расейскага заканадаўства, якое забараняе пашырэньне супрацьпраўнай інфармацыі.
5 сакавіка ведамства паведаміла, што ім складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні ў дачыненьні да сацыяльных сетак Facebook, Instagram, Twitter, TikTok, «ВКонтакте», «Одноклассники», мэсэнджара Telegram, а таксама відэахостынгу YouTube.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сацыяльныя сеткі ў Расеі блякуюць анонсы акцыяў пратэстуЗгодна з расейскім заканадаўствам, парушэньне парадку абмежаваньня доступу да супрацьпраўнага кантэнту, невыдаленьне забароненай інфармацыі ўладальнікам інтэрнэт-рэсурсу цягне адміністрацыйны штраф на юрыдычных асобаў у памеры да 8 мільёнаў рублёў (каля 100 тысячаў даляраў). У выпадку паўторнага правапарушэньня сума штрафу павялічваецца да адной пятай сукупнага памеру сумы гадавой выручкі кампаніі.
Па дадзеных Brand Analytics, паведамленьні ў Twitter у Расеі актыўна публікуюць каля 690 тысяч чалавек, у гэтым паказьніку сэрвіс увосень 2020 году займаў сёмае месца ў рэйтынгу сацыяльных мэдыя. У кастрычніку 2020 году карыстальнікі сэрвісу ў Расеі адправілі больш за 32,5 мільёна паведамленьняў (пятае месца ў рэйтынгу).