Павал Севярынец напісаў мітрапаліту Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату Веньяміну з просьбай заступіцца за бел-чырвона-белы сьцяг як хрысьціянскі сымбаль. Пра гэта на фэйсбуку напісала жонка палітвязьня Вольга Севярынец.
У 1995 годзе Ніл Гілевіч зьвяртаўся да мітрапаліта Філарэта з такой жа просьбай — патлумачыць, як ён ставіцца да бел-чырвона-белага сьцяга. Філарэт адказаў, што ставіцца станоўча, бо гэта колеры белай плашчаніцы з крывёй Хрыста.
Пэтыцыя ў абарону бел-чырвона-белага сьцяга за некалькі дзён набрала 103 тысячы подпісаў. Таксама студэнты і выкладчыкі БДУ прасілі спыніць падрыхтоўку законапраектаў аб прызнаньні сымбалю экстрэмісцкім. Пра такую падрыхтоўку раней паведамляла Генпракуратура.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады адказалі на пэтыцыю супраць прызнаньня бел-чырвона-белага сьцяга экстрэмісцкім, якую падпісалі 103 тысячы чалавекКалектыўную заяву, у якой просяць прызнаць бел-чырвона-белую сымболіку экстрэмісцкай і, адпаведна, забараніць яе, падпісалася ўсяго каля 100 чалавек.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк паведаміў, што распрацоўкі падобнага заканадаўчага акту няма ў пляне падрыхтоўкі на 2021 год.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генпракуратура заявіла, што прызнаць бел-чырвона-белы сьцяг экстрэмісцкім можа толькі суд ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму бел-чырвона-белы сьцяг ужо перамог. ВІДЭА