Пра выклікі ў якасьці сьведак паведамілі чытачы Tut.by, якія самі апынуліся ў такой ролі. Раней Сьледчы камітэт папярэджваў аб тым, што атрымальнікаў дапамогі ад фонду могуць выклікаць на допыт.
Крымінальную справу завялі на некалькі чалавек з BY_help. Людзям задавалі пытаньні, хто і як аплачваў ім штрафы.
Чытачка Tut.by распавяла, што яе выклікалі ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе, але не ў СК, а ў Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў (ДФР). Яна папрасіла выслаць ёй адпаведную позву, каб яна прыйшла на допыт афіцыйна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы пачынае працу інфармацыйная сетка Belarusam.pl для дапамогі тым, хто быў вымушаны пакінуць БеларусьУ лістападзе 2020 году ў беларусаў, якія атрымлівалі грашовую дапамогу ад фонду BY_help на лячэньне і аплату штрафаў, заблякавалі банкаўскія карткі, на якія прыходзілі выплаты. У Сьледчым камітэце блякаваньне патлумачылі расьсьледаваньнем крымінальнай справы аб «публічных закліках да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы».
Паводле СК, адзін з заснавальнікаў BY_help Аляксей Лявончык, прызнаны падазраваным, пералічваў са свайго рахунку «грашовыя сродкі для падтрымкі пратэстных акцый у Беларусі і аказаньня матэрыяльнай дапамогі асобам, якія прымаюць у іх актыўны ўдзел». На гэтыя грошы наклалі арышт. У выніку на рахунках у шматлікіх атрымальнікаў дапамогі ўтварыліся запазычанасьці, некаторыя не маглі атрымаць пэнсіі, дапамогі і зарплаты.
Пазьней у сытуацыю ўмяшаўся Нацбанк і ўзгадніў мэханізм накладаньня арышту. У ім прапісана, што на грошы, якія паступілі зь іншых крыніц, накласьці арышт нельга. Пасьля гэтага людзям вярнуліся грошы, сьпісаныя за кошт заробкаў або назапашваньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Сьледчы камітэт масава выклікаюць на допыты ў справе праваабарончага цэнтру «Вясна» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фатографа газэты «Новы час» дапыталі ў Сьледчым камітэце ў крымінальнай справе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У нейкі момант выбухне так, што накрые з галавой усіх і ўсё». Вялікая гутарка з галоўным рэдактарам «Нашай нівы»