Дзевяць найбуйнейшых прафсаюзаў Мʼянмы заклікалі суграмадзян да «поўнага і працяглага спыненьня эканомікі» пачынаючы з 8 сакавіка. У сумеснай заяве прафсаюзаў гаворыцца, што працяг эканамічнай дзейнасьці выгадны вайсковаму рэжыму. Камандаваньне ўзброеных сілаў у адказ перасьцерагло ўсіх, хто падтрымае страйк, што яны будуць звольненыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У М’янме пры разгонах пратэстаў забілі 38 чалавек, у тым ліку дзяцейЗаходнія СМІ адзначаюць, што ў панядзелак у Мʼянме не працавалі некаторыя гандлёвыя цэнтры і крамы, паштовыя і банкаўскія офісы, тэкстыльныя фабрыкі. У сталіцы Янгоне праходзілі акцыі прыхільнікаў дэмакратыі зь ліку сялянаў і работнікаў аграрнага сэктару. Некалькі чалавек загінулі ў сутыкненьнях з паліцыяй у розных гарадах.
4 сакавіка Вярхоўны камісар ААН у правах чалавека Мішэль Бачэлет паведамляла пра гібель у Мʼянме сама меней 54 маніфэстантаў з пачатку пратэстаў супраць вайсковага перавароту. Паводле зьвестак ААН, ня менш за 1 700 чалавек былі арыштаваныя падчас рэпрэсіяў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спэцдакладчык ААН: «У М’янме на пратэст выйшлі мільёны»