Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мʼянме паліцыя адкрыла агонь па пратэстоўцах, ёсьць ахвяры


Пратэстоўцы абараняюцца ад паліцыі ў сталіцы Мʼянмы Янгоне, 28 лютага.
Пратэстоўцы абараняюцца ад паліцыі ў сталіцы Мʼянмы Янгоне, 28 лютага.

Як мінімум пяць чалавек былі забітыя ў Мʼянме 28 лютага, калі паліцыя зноў разагнала дэманстрантаў супраць вайсковага перавароту ў краіне.

Паліцыя адкрыла агонь па дэманстрантах, у выніку чатыры чалавекі загінулі, некалькі — былі параненыя. Адна жанчына таксама памерла, верагодна, ад сардэчнага прыступу, пасьля таго, як паліцыя разагнала пратэст настаўнікаў аглушальнымі гранатамі ў Янгоне.

У цэлым у некалькіх гарадах 28 лютага паліцыя выкарыстала шумавыя гранаты, сьлезацечны газ і страляла ў паветра, каб прымусіць дэманстрантаў разысьціся.

Пратэст у М'янме. 22 лютага.
Пратэст у М'янме. 22 лютага.

Пратэсты ў краіне працягваюцца з 1 лютага, калі вайскоцы захапілі ўладу ў краіне і арыштавалі фактычнага лідэра Аун Сан Су Чжы і іншых дзяржаўных чыноўнікаў.

Некалькі заходніх краін, у тым ліку ЗША, увялі санкцыі супраць вайскоўцаў Мʼянмы альбо пагражалі зрабіць гэта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG