Пра гэта паведамляе БелаПАН, адзначаючы, што ў Беларусі па 2019 год уключна на тле павелічэньня заробкаў і высокіх тэмпаў спажывецкага крэдытаваньня розьнічны таваразварот, які адлюстроўвае спажывецкую актыўнасьць насельніцтва, рос даволі хутка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі чакае сёлета «бюжэтнай дзіркі» ў 5,6 мільярда рублёўАднак летась сытуацыя прынцыпова зьмянілася, падкрэсьлівае агенцтва. Тэмпы росту розьнічнага тавараабароту пастаянна запавольваліся, паводле вынікаў году паказьнік вырас усяго на 1,8%, а ў студзені сёлета ў параўнаньні са студзенем мінулага году нават зьнізіўся на 0,9%.
«Прычын скарачэньня ўнутранага попыту некалькі, – піша Белапан. – Першая – зьніжаюцца рэальныя даходы, якія многія беларусы ацэньваюць у валютным эквіваленце. (...) Другая вельмі важная прычына скарачэньня ўнутранага попыту – дарагія крэдыты. Партфэль спажывецкіх крэдытаў банкаў зь верасьня мінулага года штомесяц скарачаецца і з улікам дадзеных за студзень гэтага году зьменшыўся амаль на 8%».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 лічбаў ад Нацбанку, якія кажуць аб праблемах у эканоміцыЭкспэрты ня бачаць на сёньня перадумоў для павелічэньня ўнутранага попыту ў гэтым годзе.
«У бюджэце дэфіцыт, дзяржава ня можа павялічваць зарплаты ў рэальным выражэньні. Эканамічныя чаканьні нэгатыўныя, таму і камэрцыйныя арганізацыі наўрад ці будуць павышаць зарплаты сваім працаўнікам, – падкрэсьліў у камэнтары для БелаПАН дырэктар Дасьледчага цэнтра ІПМ Аляксандар Чубрык. – Пры якіх умовах сытуацыя зьменіцца і ўнутраны попыт пачне расьці? Калі эканамічная і палітычная нявызначанасьць зьменіцца ў насельніцтва і прадпрыемстваў на ўпэўненасьць у заўтрашнім дні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Замежны гандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў 2020 годзе скараціўся больш як на 14%