Пэнсіянэрку Галіну Дзербыш з Абухава Горадзенскай вобласьці затрымалі летась 10 сьнежня. Яна праходзіць па «справе Аўтуховіча». Яе падазраюць у акце тэрырызму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хадзілі, нюхалі каністры». Пад Горадняй затрымалі ў «справе Аўтуховіча» пэнсіянэрку з інваліднасьцю
Ёй 59 гадоў. Усё жыцьцё працавала бухгальтарам у калгасе. Мае 2 групу інваліднасьці, бо перажыла цяжкую аварыю ў маладосьці. Нядаўна прйшла лекаваньне ад анкалёгіі. Два з паловай месяцы яна знаходзіцца пад вартай ў СІЗА № 1 Гродна. Ейны стан здароўя пагоршыўся.
Пра Галіну Дзербыш расказала яе дачка і муж Мікалай Васільевіч, а таксама жыхаркі Абухава.