Суразмоўніц Amnesty International, якіх арыштоўвалі і дапытвалі сілавікі, абвінавачвалі ў тым, што яны «дрэнныя маці», што яны «дрэнныя жонкі», улады пагражалі забраць у іх дзяцей. Падчас утрыманьня пад вартай яны сутыкаліся з жорсткасьцю, некаторых кінулі ў турму ў выніку неабгрунтаванага крымінальнага перасьледу, гаворыцца ў прэс-рэлізе Amnesty International.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жаночы твар беларускага палітвязьня: «падарунак» ад уладаў на 8 сакавіка«Сьвятлана Ціханоўская, прымушаная да эміграцыі кандыдатка у прэзыдэнты, кіраўніца яе штаба Марыя Калесьнікава, кінутая ў турму, Марфа Рабкова, зьняволеная праваабаронца, журналісткі Кацярына Бахвалава і Дар’я Чульцова, асуджаныя на двухгадовае зьняволеньне за прамую трансьляцыю акцыі пратэсту — вось толькі некаторыя з многіх жанчын, чые імёны сталі сынонімамі барацьбы за свабоду і правы чалавека ў Беларусі, — кажа Аіша Джанг, кiраўнiца кампаній Amnesty International у адносінах да Беларусі. — У глыбока патрыярхальным грамадзтве з распаўсюджаным сямейным гвалтам жанчыны ў Беларусі рызыкавалі шматлікім, калі адстойвалі свае перакананьні. Цяпер жа беларускія ўлады прымаюць яшчэ больш жорсткія меры, накіраваныя супраць жанчын-актывістак, іх арганізацый і семʼяў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Amnesty International: Дзеці ў Беларусі — закладнікі рэжыму«Мы заклікаем да салідарнасьці з адважнымі жанчынамі Беларусі ў іх барацьбе за свабоду і правы чалавека. У сваёй барацьбе яны кідаюць выклік патрыярхальным поглядам і рэпрэсіўнаму ўраду, які імкнецца задушыць правы чалавека і задушыць перамены і прагрэс, да якіх заклікаюць беларусы», — зьвярнулася Аіша Джанг да прыхільнікаў Amnesty International.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: #standwithbelarus. Ціханоўская ініцыявала 7 лютага Міжнародны дзень салідарнасьці зь БеларусьсюГлябальная кампанія салідарнасьці Amnesty International з пратэстоўцамі ў Беларусі #StandWithBelarus была запушчана 27 студзеня 2021 году публікацыяй дакладу, які паказвае, як беларускія ўлады выкарыстоўвалі сыстэму правасудзьдзя для пакараньня ахвяр катаваньняў, а не злачынцаў. Арганізацыя рэгулярна выпускае матэрыялы, у якіх асьвятляецца, які перасьлед церпяць розныя пласты беларускага грамадзтва. Актывісты Amnesty International па ўсім сьвеце будуць удзельнічаць у розных акцыях, каб прадэманстраваць сваю салідарнасьць з мірнымі дэманстрантамі ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Amnesty International: улады мэтадычна зьнішчаюць культурнае жыцьцё Беларусі