Пра гэта паведаміла агенцтва БЕЛТА.
«26 лютага выпушчана першая партыя — 15 тысячаў ампул, якія цяпер у інстытуце імя Гамалеі ў Расеі праходзяць экспэртызу на ўстойлівасьць, эфэктыўнасьць і г.д. І з 30 −31 сакавіка мы ўжо пачнём вырабляць вакцыну. Паводле пляну — 500 тысячаў дозаў штомесяц. Гэта даволі вялікія аб’ёмы», - цытуе БЕЛТА выступ намесьніка міністра здароўя Дзьмітрыя Чараднічэнкі ў перадачы «Контуры» на АНТ.
Паводле яго, «у першую чаргу, гаворка ідзе пра вакцынацыю насельніцтва краіны. Калі зьявіцца магчымасьць для экспарту вакцыны, будзем пастаўляць яе за мяжу. У прыватнасьці, гэта прадугледжана дамовай», — адзначыў намесьнік міністра здароўя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар аховы здароўя: масавая вакцынацыя беларусаў ад COVID-19 пачнецца з красавіка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Белмэдпрэпараты» запускаюць вытворчасьць расейскай вакцыны ад каранавірусу «Спутник V»