Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Беларускую асацыяцыю журналістаў.
«Народная воля» паведамляе, што сайт быў адноўлены з рэзэрвовай копіі, зробленай раней. Тэксты, якія ўжо былі апублікаваныя, часова не адлюстроўваюцца. Найбліжэйшым часам яны будуць апублікаваныя паўторна і хутка будуць даступныя па ранейшых адрэсах у інтэрнэце.
Рэдакцыя прыносіць прабачэньні чытачам і абяцае ў бліжэйшы час ліквідаваць наступствы надзвычайнага становішча.
DDos-атака (ад ангельскага Distributed Denial of Service — разьмеркаваная адмова ў абслугоўваньні) — адзін зь відаў атакі на кампутарную сыстэму. Яе мэта — давесьці сыстэму да адмовы і стварыць такія ўмовы, пры якіх карыстальнікі ня могуць атрымаць доступ да рэсурсаў, альбо ўскладніць доступ да іх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Купляем дамэны з ідыёцкімі назвамі», — дырэктарка заблякаванага KYKY.org пра «гульню» зь Мінінфармацыі