«Каб цяпер сталі прэзыдэнтам у новай Беларусі, якое рашэньне было б першачарговым?», — пацікавіўся ў блогера і актывіста адзін з падпісчыкаў.
Сяргей Ціханоўскі: «Перадусім мусяць панесьці пакараньне вінаватыя ў злачынствах супраць людзей. Яны нідзе не павінны схавацца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўскі зьвяртаўся да Лукашэнкі на «ты» падчас размовы ў СІЗА КДБ, — Васкрасенскі«Што мелі на ўвазе, калі казалі па тэлефоне Сьвятлане з СІЗА КДБ, што трэба дзейнічаць больш жорстка?»
Сяргей Ціханоўскі: «Я меў на ўвазе, што Сьвятлане трэба больш жорстка выказваць сваё меркаванне, быць больш рашучай ў зносінах з палітыкамі».
«Ці ведаеце, што цяпер выкладваецца на вашым YouTube-канале? Што пра гэта думаеце?»
Сяргей Ціханоўскі: «Я ведаю, што на канале зараз выкладваюцца рэальныя навіны. Навіны з гумарам. Гэта выдатна! Сам ня бачыў, але сцэнары чытаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Два дні запар выводзілі з камэры слухаць Усебеларускі народны сход. Заснавальнік крамы «Мой модны кут» на волі«Як ставіцеся да так званага Ўсебеларускага народнага сходу?»
Сяргей Ціханоўскі: «Гэта проста цырк. Клоўн выступаў даўжэй за ўсіх».
«Сяргей, дык чый Крым?»
Сяргей Ціханоўскі: «Тое, што ў Беларусі трансьлююцца расейскія каналы, — велізарная зло. Раней, гледзячы тыя ж „60 хвілін“, у мяне былі сумневы адносна дакладнасьці адлюстраваньня таго, што адбываецца ва Ўкраіне. Цяпер, калі бачу, як яны асьвятляюць падзеі ў Беларусі, як падтрымліваюць дыктатара, абсалютна відавочна, што яны абылгалі і ўкраінцаў. Крым павінен быць ня толькі дэ-юрэ, а і дэ-факта ўкраінскім».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт абяцаў завяршыць справу Ціханоўскага да канца сакавіка. Сьледзтва цягнецца ўжо 9 месяцаўНовыя пытаньні Сяргею Ціханоўскаму ягоныя паплечнікі прапануюць пакідаць у камэнтарах на тэлеграм-канале «Страна для жизни». Адказы будуць друкавацца па меры іх паступленьня на волю.