«Для перавалкі ў тэрмінале ТАА „Портэнерго“ (марскі порт Усьць-Луга) адпраўлена больш за 5 тысяч тон беларускага бэнзіну. Першы састаў прыбыў на тэрыторыю Расеі раніцай 6 сакавіка. Чакаецца, што 9 сакавіка ён прыбудзе ў тэрмінал „Портэнерго“. Адпраўнікам выступіў Мазырскі НПЗ», — гаворыцца ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дэжавю ў кубе». Чаму транзыт праз расейскія парты нявыгадны БеларусіУ ведамстве ўдакладнілі, што 6 сакавіка з Мазырскага НПЗ таксама адгружаная партыя мазуту аб’ёмам 3,6 тысяч тон зь перавалкай у Санкт-Пецярбурскі нафтавы тэрмінал.
Пастаўкі адбыліся адпаведна падпісанаму 19 лютага міжурадаваму пагадненьню аб арганізацыі перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў праз расейскія марскія парты. Дакумэнт прадугледжвае перавалку амаль 10 млн тон грузаў у 2021-2023 гадах. Гэта мазут, бэнзін, газойль і г.д.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прыгразіў «узяцца» за грузапаток з краін БалтыіРаней такая перавалка ішла пераважна праз парты краін Балтыі, але ў адказ на санцыі Эўразьвязу Аляксандар Лукашэнка загадаў перанакіраваць усю плынь на Расею.