Такое рашэньне прынятае на камісіі пад старшынствам начальніка СІЗА № 1 Андрэя Цэдрыка. Ён гэта абгрунтаваў тым, што вязень нібыта «арганізоўвае акцыі, якія парушаюць парадак».
Цяпер пры выхадзе з камэры да лекара, на шпацыр ці ў лазьню, а таксама на ранішнюю і вечаровую праверку яму зашпільваюць рукі за сьпіной у кайданкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вучыць арабскую мову, займаецца ёгай, верыць у перамены», — бацька анархіста Дзядка расказаў пра чарговае зьняволеньне сына. ВІДЭАЗрэшты, для Міколы такі крок ня стаў нечаканасьцю. На ягоным тэлеграм-канале прыводзіцца фрагмэнт «дыялёгу» падчас пасяджэньня камісіі.
Начальнік СІЗА пацікавіўся ў палітвязьня, ці ёсьць у яго пытаньні адносна прафіляктычнага ўліку?
Мікола сказаў, што пытаньне адно — рытарычнае: «Калі вам стане сорамна за тое, што вы робіце?»
Памаўчаўшы, Андрэй Цэдрык адказаў, што калі пытаньне рытарычнае, то ён можа на яго не адказваць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт адмовіўся праводзіць праверку фактаў катаваньня Міколы Дзядка, ён застаецца пад вартайПаплечнікі Міколы Дзядка наракаюць, што ён атрымлівае мала лістоў. Таму заклікаюць падтрымаць яго ў зьняволеньні, каб адміністрацыя пабачыла, што людзкая салідарнасьць застаецца.
Адрас для ліставаньня: 220030, Менск, вул. Валадарскага, 2. СІЗА-1. Дзядок Мікалай Аляксандравіч.