У чым значэньне для сьвету фултанскай прамовы Чэрчыля? Ці не памыліўся ён у сваім стратэгічным бачаньні? Ці кіруецца Захад дагэтуль стратэгіяй, сфармуляванай Чэрчылем 75 гадоў таму? Ці патрэбная сьвету новая фултанская прамова?
Абмяркоўваюць гісторык, палітычны аглядальнік расейскай службы Радыё Свабода Яраслаў Шымаў і палітоляг, экспэрт міжнароднай ініцыятывы iSANS Аляксандар Марозаў.
75 гадоў таму — 5 сакавіка 1946 году — былы прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Ўінстан Чэрчыль выступіў у Вэстмінстэрскім каледжы ў Фултане, штат Місуры, з прамовай, у якой рэзка скрытыкаваў дзеяньні Савецкага Саюзу ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе і заклікаў да паглыбленьня саюзу паміж ЗША і Вялікай Брытаніяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 75 гадоў таму Чэрчыль выступіў у Фултане з прамовай аб «жалезнай заслоне»Марозаў
- У пэўным сэнсе прамова Чэрчыля не вызначала стратэгію стасункаў з СССР, стратэгія была хутчэй выкладзеная ў «доўгай тэлеграме» Джорджа Кэнана, якая зьявілася прыкладна тады ж
- Ідэя Чэрчыля палягала ў пераглядзе супрацоўніцтва з СССР, якое склалася падчас Другой сусьветнай вайны
- Нягледзячы на тое, што ЗША тады ўжо мелі атамную бомбу, у Амэрыцы была распаўсюджаная думка, што СССР трэба ўключаць у пасьляваенныя саюзы
- Сэнс дактрыны стрымліваньня зь цягам часу мяняўся. Але ён заўсёды прадугледжваў дыялёг з СССР
- «Халодная вайна» была інструмэнтам забесьпячэньня глябальнай стабільнасьці, быў знойдзены modus vivendi
- Ідэя была ня ў тым, каб перамагчы Саветы, а ў тым, каб ня даць ім перамагчы Захад
- Нават вызваленьне народаў Усходняй Эўропы, якое ставілася як мэта ў некаторых дакумэнтах, разглядалася не як ваенная мэта, а як мэта працэсу гістарычнай трансфармацыі
- Рэакцыя Сталіна на фултанскую прамову расцэньваецца ў цяперашніх расейскіх падручніках па дыпляматыі як памылковая, лічыцца, што ён перарэагаваў
- Гэта і сёньня актуальная тэма: Пуцін сёньня мусіць рэагаваць на заявы амэрыканскіх прэзыдэнтаў, і мы чакаем, калі будзе зробленая памылка
- Байдэн заявіў у Мюнхэне, што патрэбная перазборка альянсу дэмакратыяў, гэта стратэгічная ідэя
- Мы бачым, што існыя міжнародныя арганізацыі робяцца больш слабымі
- Даволі цяжка пераканаць сусьветнага і эўрапейскага жыхара, што рэжым Пуціна патрабуе кансалідацыі новага тыпу, што гэта пагроза, дзеля якой трэба пайсьці на вялікія выдаткі
- Пуцін адрэагаваў на прамову Байдэна, ён банальна і памылкова ахарактарызаваў падыход Байдэна як вяртаньне да палітыкі стрымліваньня
Шымаў
- Галоўная тэза прамовы — што пасярэдзіне Эўропы апускаецца «жалезная заслона»
- На думку Чэрчыля, на ўсход ад гэтай заслоны пачынае пераважаць тыранія
- Далёка ня ўсе на Захадзе з Чэрчылем пагадзіліся
- Ён прадбачыў тэндэнцыю, якая тады толькі пазначылася — тэндэнцыя да камунізацыі Ўсходняй Эўропы
- Ужо да 1949 году ўсе краіны Ўсходняй Эўропы былі камунізаваныя, і ўсе зразумелі, што Чэрчыль нічога не перабольшваў у 1946 годзе
- Фултанская прамова лічыцца пунктам пачатку «халоднай вайны»
- Лінія Чэрчыля была бліжэй да дактрыны стрымліваньня, якая атрымала імя прэзыдэнта Трумана
- Але яму былі чужыя заклікі ваяваць, ён удзельнічаў у дзьвюх войнах і ведаў цану вайны
- Чэрчыль у часы вайны падпаў пад пэўнае абаяньне Сталіна
- Ёсьць зьвесткі, што Сталін не меркаваў так хутка саветызаваць Усходнюю Эўропу, але там адно чаплялася за іншае, і адбывалася лявіна
- Гэта быў выпадак, калі абставіны вядуць лідэраў, а ня лідэры іх ствараюць
- Там было складанае вызначэньне сфэраў уплыву
- Сталін не падтрымаў грэцкіх камуністаў, ён пагадзіўся на тое, што Грэцыя — у заходняй сфэры ўплыву, і выканаў угоду
- Мы жывём у сьвеце, у якім непрыдатныя многія рашэньні, якія здаваліся прыдатнымі гадоў 15-20 таму
- Цяпер няма такой яснасьці, якая была ў 1946 годзе
- Ідэя шматпалярнасьці ўзьнікла сама сабой, а зь яе вырастае ідэя беспалярнасьці
- Цяпер такі пэрыяд, калі ня час для глябальных плянаў, кшталту фултанскай прамовы
- Цяпер яна ня вельмі магчымая