Забарону ўвялі пасьля праверкі ў дзіцячых садках у Фарапскім, Саяцкім і Дзянеўскім раёнах Лябапскай вобласьці. Высьветлілася, што там дзецям ўключалі турэцкія каналы зь дзіцячымі перадачамі і мультфільмамі. Паколькі туркмэнская і турэцкая мовы падобныя, дзеці пачалі выкарыстоўваць турэцкія словы ў дзіцячых садках і дома, піша выданьне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Туркмэністану прызначыў сына сваім намесьнікамУчастковым даручана два-тры разы на тыдзень праводзіць праверку ў дзіцячых садках. У выпадку выяўленьня парушэньня загадчыкам і выхавальнікам пагражае звальненьне. Кіраўніцтву дзіцячых садкоў даручана пагаварыць з бацькамі, каб яны і дома мінімізавалі час прагляду турэцкіх каналаў.
Ва Ўзбэкістане ў лютым пасьля нарады ў прэзыдэнта Шаўката Мірзіёева зноў вырашылі зьняць з паказу замежныя сэрыялы і замяніць іх на ўзбэцкія. У прыватнасьці, супраць паказу турэцкіх сэрыялаў выступілі некаторыя рэлігійныя дзеячы. Да прыкладу, імам ташкенцкай мячэці «Мірза Юсуф» Рахматулах Сайфутдзінаў у 2018 годзе казаў, што жанчыны ўяўляюць «прыгожых хлопцаў з турэцкіх сэрыялаў», «замужнія жанчыны ходзяць з фатаздымкамі турэцкіх актораў», што «прыводзіць да нараджэньня «блакітных» дзяцей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Узбэкістан заплянаваў поўны пераход на лацінку праз два гады