Судзьдзя суду Менскага раёну Антон Колабаў прызнаў яго вінаватым у «адзіночным пікеце». Ільля віны за сабой не прызнаў. Падтрымаць Квачэнку прыйшлі больш за паўсотні жыхароў з розных раёнаў Менску
Раніцай 4 сакавіка на Ільлю Квачэнку, жыхара квартала «Пірс», што знаходзіцца ў Менскім раёне, склалі пратакол паводле артыкулу 24.23 (парушэньне правілаў правядзеньня масавага мерапрыемства).
Увечары 2 сакавіка супрацоўнікі ДАІ зь невядомых прычын эвакуавалі аўтамабіль жыхара кварталу «Пірс» зь ягонай уласнай паркоўкі пад домам. Ільля некалькі месяцаў таму вывесіў на ўласным бальконе бел-чырвона-белы сьцяг. Трэцяга сакавіка ранкам супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да яго дадому, адключылі сьвятло і пакінулі пад дзьвярыма позву ў РУУС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За тое, што мянчук адмовіўся зьняць з балькона сьцяг, ДАІ эвакуавала ягоную машыну. ВІДЭА