Абмяркоўваюцца розныя варыянты санкцый, якія прадугледжваюць як меры супраць расейскіх алігархаў, так і «экстрэмальныя крокі» ў выглядзе ўвядзеньня санкцый у дачыненьні да суверэннага доўгу Расеі.
Па дадзеных агенцтва, санкцыі могуць увесьці ў тым ліку, калі Расея працягне перашкаджаць расьсьледаваньню атручэньня Аляксея Навальнага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навальны знаходзіцца ў СІЗА у поўнай ізаляцыі: расказвае, што сушыць сухарыЗША могуць увесьці санкцыі ў дачыненьні да расейскіх бізнэсоўцаў у рамках акта Магніцкага, які дазваляе накладваць абмежаваньні на грамадзян за парушэньне правоў чалавека ці датычнасьці да карупцыі. Акрамя таго, калі будзе ўстаноўлена, што Расея парушыла міжнародную забарону на хімічную зброю, то прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн можа разгледзець пытаньне аб увядзеньні санкцый у дачыненьні да сувэрэннага доўгу краіны. Гэта можа быць зроблена ў супрацоўніцтве з Эўропай, заявілі крыніцы выданьня.
Брытанскія ўлады маюць намер настойваць на тым, каб Арганізацыя забароны хімічнай зброі (АЗХЗ) «працягвала аказваць ціск на Расею» для таго, каб быў дадзены адказ з нагоды выкарыстаньня забароненых рэчываў. Як піша агенцтва, гэтае пытаньне Лёндан мае намер абмеркаваць са сваімі ключавымі эўрапейскімі саюзьнікамі, уключаючы Францыю і Нямеччыну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз і ЗША ўвялі санкцыі за перасьлед Навальнага