Папа Францішак едзе ў першы замежны візыт пасьля пачатку пандэміі

Мурал з выявай Папы Францішка на сьцяне касьцёла ў Іраку

Папа Рымскі Францішак пачынае 5 сакавіка чатырохдзённы візыт у Ірак, заявіўшы, што едзе як «паломнік міру» у абяскроўленую вайной краіну з мусульманскай большасьцю.

84-гадовы пантыфік заявіў у відэазвароце, апублікаваным 4 сакавіка, што падасьць руку «братам і сёстрам, прадстаўнікам іншых рэлігій», а таксама адзначыў вялікія выпрабаваньні, якія панесьлі хрысьціянскія супольнасьці Іраку за апошнія дзесяцігодзьдзі.

«Я прыяжджаю пакаянным паломнікам, каб прасіць у Госпада прабачэньня і прымірэньня пасьля многіх гадоў вайны і тэрарызму», — падкрэсьліў папа Францішак.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Рымскі Францішак і яго папярэднік Бэнэдыкт прышчапіліся ад COVID-19