Як зьмяніліся камунікацыйныя перавагі беларусаў за апошні год? Наколькі падобныя працэсы адбываюцца ў іншых краінах, у прыватнасьці, у Расеі і ва Ўкраіне? Што чаму папярэднічае — зьмены ў грамадзтве ці зьмены ў камунікацыях?
Абмяркоўваюць мэдыяэкспэрты: з Беларусі — Павал Быкоўскі, з ЗША — Васілій Гатаў.
Быкоўскі
- У 2020 годзе беларусы сталі шукаць інфармацыю
- Першым імпульсам была пандэмія, пра якую БТ казала, што гэта «псыхоз»
- Другая рэвалюцыя ў камунікацыях у Беларусі адбылася ў жніўні, калі на 3 дні амаль адключылі інтэрнэт і тады многія «падселі» на Тэлеграм
- У Беларусі ў 2020 годзе быў зварот да больш шырокай, чым звычайна, аўдыторыі і гэтая аўдыторыя была расейскамоўная
- Была павага да беларускай мовы з боку ўдзельнікаў пратэстаў, але гэта была павага неафітаў
- Беларуская мова была маркерам пратэсту
- Матэрыялы «Нашай нівы», Радыё Свабода, Белсату даволі шырока распаўсюджваліся
- Нават расейскія журналісты навучыліся чытаць падводкі да відэа беларускамоўных СМІ
- Беларускі пратэст, у адрозьненьні ад украінскага, ня быў скіраваны супраць Расеі, і многія расейцы ставіліся да гэтага з разуменьнем
- Зь іншага боку, я бачыў у многіх расейскіх СМІ ўкраінскія «акуляры», празь якія яны глядзелі на падзеі ў Беларусі
- Цяпер трафік вяртаецца на той узровень, якім ён быў да жніўня мінулага году
- Тэлеграм у Беларусі летась вырас на 40%, пры гэтым Viber застаўся на першым месцы
- Пэўная стома ад палітыкі ўжо заўважальная ў мэдыя-спажываньні
Гатаў
- Мы бачым істотны рост беларускага коду ў нататніках Тэлеграма
- Асабліва сур’ёзным гэты працэс стаў улетку летась, яшчэ да выбараў у Беларусі
- У Тэлеграма ёсьць асаблівасьці, ён ствараўся з разьлікам, што давядзецца пераадольваць блякіроўкі
- У Іране ўсяляк спрабуюць абмежаваць Тэлеграм
- Павал Дураў прыдумаў шмат хітрасьцяў, з-за якіх аўтарытарным рэжымам складана яго абмяжоўваць
- Нешта падобнае таму, што адбывалася ў камунікацыях у Беларусі ў 2020 годзе, было ў Тунісе і ў Егіпце
- У Эгіпце мэнэджэр філіі Гуглу напісаў наладу на кампутар ці тэлефон, якая дазваляла распаўсюджваць паведамленьне на ўсе свае кантакты
- Нават пры заблякаваным Твітары ты мог распаўсюджваць паведамленьні праз СМС
- Гэта і сабрала гіганцкія натоўпы на плошчы Тахрыр, якія зрынулі Мубарака
- На кожны складаны вінт знойдзецца адпаведная адвёртка
- Падчас украінскага Майдану расейскія СМІ вельмі часта і жорстка зьдзекаваліся з украінскай мовы, падчас беларускіх пратэстаў з боку расейскіх СМІ гэтага не было
- Я ня бачу апошнім часам істотных зьменаў ва ўкраінскай мэдыйнай прасторы, нягледзячы на высокі ўзровень свабоды слова
- Такога мэдыя-выбуху, як у Беларусі, ва Ўкраіне ў 2020 не было
- У Беларусі летам 2020 году ўзьнікла нацыянальнае мэдыя — канал НЕХТА, несувымернае ні з адным да таго існым
- Расея прайшла падобныя мэдыйныя фэномэны яшчэ 10 гадоў таму
- Масква ўсё асвойвае першай
- У Расеі рэзка пашырыўся грамадзянскі актывізм пры дапамозе Тэлеграма, у гэтым ёсьць пэўнае падабенства з тым, што адбылося і адбываецца ў Беларусі, а можа ў нечым было і натхнёна беларускім досьведам