5 сакавіка 1953 году памёр Ёсіф Сталін, кіраўнік СССР. Мы згадваем шматлікіх ахвяр бальшавіцкай улады. Больш за 60 тысяч лёсаў нашых рэпрэсаваных землякоў у нашай базе. Знайдзі сваіх!
Біяграфіі рэпрэсаваных тут >>>
Абрэвіятуры Картатэкі:
- ВМП – гэта вышэйшая мера пакараньня, або — як казалі ідэолягі — вышэйшая мера сацыяльнай абароны ці сацыяльнай гігіены. Давалі ВМП і проста за а/с (антысавецкую) агітацыю ці к/р (контррэвалюцыйную) прапаганду. Папулярная «стацьця» — тэрарыстычныя намеры. Выказаныя ці ня выказаныя, няважна.
- ППЛ – папраўча-працоўны лягер. Насамрэч і не папраўчы, і не працоўны, дый ня лягер. А тое самае ВМП, толькі расьцягнутае ў часе.
- Трэцяя важная абрэвіятура – ПАВ. Дзясяткі, калі ня сотні тысяч беларусаў, расейцаў, габрэяў, латышоў, але перадусім палякаў, каму ў прысудзе пісалася гэтае ПАВ – Польская Арганізацыя Вайсковая, атрымлівалі вырак – ВМП. Не гады катаргі, ня высылку і не паразу ў правох, а толькі расстрэл. Аўтаматычна лічылася – за шпіянаж на карысьць Польшчы.
60 тысяч чалавек — дзясятая частка ад афіцыйнай лічбы рэпрэсаваных у Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 65 год таму камуністы асудзілі сталінізм. Як гэта было і чаму сталіністы ёсьць дагэтуль ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У 1940 годзе ў БССР было 33 турмы і 24 лягеры». Гісторык Кузьняцоў пра наступнікаў СталінаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У чым Лукашэнка абышоў Сталіна
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лія Ахеджакава: «Сталін — тое самае, што Лукашэнка. Ня ведаю, дзе горш». ВІДЭА
Публікацыя падрыхтаваная з дапамогай сяброў «Мартыралёгу Беларусі».