«Аргкамітэт партыі ўжо запушчаны, фармуецца ініцыятыўная група. Наколькі мне вядома, кожны дзень па два-тры чалавекі прыходзяць да іх на сход і выказваюць жаданьне вярнуцца ў легальную палітычную дзейнасьць. Гэтая партыя перш за ўсё будзе грунтавацца на актывістах пратэставага руху, якія своечасова спыніліся», — цытуе Інтэрфакс заяву Васкрасенскага ў эфіры тэлеканалу АНТ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Васкрасенскі зьвінаваціў Бабарыку ў тым, што той «не беражэ сваіх людзей»Васкрасенскі быў палітвязьнем, выступіў з публічным пакаяньнем, удзельнічаў у сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з палітвязьнямі ў СІЗА КДБ, потым яму зьмянілі меру стрыманьня. Пасьля вызваленьня абвясьціў аб стварэньні грамадзкай арганізацыі «Круглы стол дэмакратычных сілаў».
Выступаў з крытыкай пратэстаў і іх лідэраў, аднак заклікаў да палітычнай амністыі. Выступіў на Ўсебеларускім народным сходзе.