Фотакарэспандэнт газэты «Новы час» Дзьмітры Дзьмітрыеў вярнуўся з допыту ў Сьледчым камітэце. Яго дапыталі ў якасьці падазраванага паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Фатограф мяркуе, што цяпер ідуць допыты ўсіх, хто адмовіўся даваць паказаньні пасьля затрыманьня 1 лістапада 2020 году. Ягоны допыт прайшоў спакойна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьню Зяневічу прысудзілі 3 гады «хіміі», хаця на відэа ад абвінавачаньня яго не знайшліУ першы дзень лістапада ў Менску адбываўся пратэставы марш да Курапатаў — месца расстрэлу і пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Па шляху да Курапатаў сілавікі шмат разоў разганялі натоўп. Былі затрыманьні, пацярпелі і журналісты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хімія» і «хатняя хімія»: у Менску вынесьлі першы прысуд за шэсьце ў Курапаты і асудзілі яшчэ аднаго палітвязьняДзьмітры Дзьмітрыеў расказаў сьледчаму, што працаваў у той дзень як фотажурналіст, меў пры сабе дакумэнты, быў абазначаны як журналіст, на праезную частку не выходзіў.
Дзьмітры кажа, што далей зь яго мусяць зьняць падазрэньні або прад’явяць абвінавачаньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 2020 год стаў найцяжэйшым для беларускіх журналістаў: амаль паўтысячы затрыманьняў прадстаўнікоў СМІ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Свабоду слова — за краты. Экспэрты пра пакараньне Андрэевай і Чульцовай