Пяць крамаў Bigzz і дзьве крамы «Копилка», якія належаць кампаніі «Баниар», зачыніліся. Паводле сэрвісу kartoteka, ад 26 лютага «Баниар» у стадыі ліквідацыі на рашэньне ўласьніка.
У лютым 2021 году паліцы крамаў сеткі Bigzz нечакана апусьцелі, піша Tut.by.
Высьветлілася, што да кампаніі ёсьць прэтэнзіі ад пастаўшчыкоў: на сайце рэестру запазычанасьцяў пры Міністэрстве юстыцыі было шэсьць вытворчасьцяў на сумы ад 4 тысяч да 131 тысячы рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хутчэй за ўсё, мы ўбачым рэзкі рост цэн» — эканаміст аб тым, ці атрымаецца спыніць інфляцыю ў БеларусіДа 3 сакавіка ў рэестры зьявілася ўжо 28 вытворчасьцяў у дачыненьні да «Баниара», агульнай сумай больш за 1 мільён рублёў па даўгах. Шмат якія сумы пазначаныя як запазычанасьці за тавары і паслугі.
Кампанія «Баниар» належыць Барысу, Аляўціне і Натальлі Лукомскім, а таксама кіпрскай юрыдычнай асобе GEPROCON LIMITED.