«Мы ўпершыню падпісалі такую праграму. Гэта дасьць магчымасьць дакладна выбудоўваць пэрспэктыву і разьвіваць наша супрацоўніцтва з Расейскай Фэдэрацыяй», — паведаміў памочнік міністра абароны ў пытаньнях міжнароднага супрацоўніцтва Алег Воінаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паміраць за Расею» могуць зрабіць абавязкамЁн адзначыў, што плян міжнароднага супрацоўніцтва — «самы вялікі», уключае больш за 160 мерапрыемстваў, зь якіх 40% — «практычнай накіраванасьці».
«Асаблівасьцю пляна супрацоўніцтва паміж нашымі ведамствамі стане практычная накіраванасьць узаемадзеяньня паміж родамі войскаў, дзе выразна вылучаныя падразьдзяленьні сухапутных войскаў, вайскова-паветраных сілаў, войскаў супрацьпаветранай абароны, сіл спэцыяльных апэрацый і паветрана-дэсантных войскаў», — дадаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эстонская выведка: Беларусь ператварылася ў вайсковую акругу РасеіГенэрал нагадаў, што падчас Усебеларускага народнага сходу кіраўніцтвам краіны было абвешчана: Расея — стратэгічны саюзьнік Беларусі.
2 сакавіка Аляксандар Лукашэнка правёў нараду ў пытаньнях беларуска-расейскага супрацоўніцтва ў вайсковай сфэры.