Фонд прапануе абмежаваць чыноўнікам уезд ва Ўкраіну, піша «Трыбуна».
У санкцыйны сьпіс, які прапанавалі зацьвердзіць украінскаму боку, трапілі міністар спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук, а таксама ягоныя намесьнікі Міхаіл Кравец, Аляксандар Барауля, Вячаслаў Дурноў і яшчэ цэлы шэраг чыноўнікаў галіны спорту.
Ліст з прыкладзеным да яго сьпісам накіравалі ў Вярхоўную Раду, Кабінэт міністраў і СБУ.
Пачынаючы са жніўня шэраг беларускіх спартоўцаў зазналі ціск з боку кіраўнікоў Міністэрства спорту і спартовых фэдэрацый. Некаторым атлетам пагражалі фізычнай расправай. У прыватнасьці, імёны і абставіны запалохваньня называў лёгкаатлет Андрэй Краўчанка, які адбыў адміністрацыйны арышт.
Праз арышты прайшлі баскетбалістка Алена Леўчанка, кікбаксэр Іван Ганін і іншыя. Многіх, як Аляксандру Раманоўскую, выключылі з нацыянальных камандаў, пазбавілі стыпэндый і заробкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Страты беларускага спорту хутка не аднавіць». Як жывуць спартоўцы, якія выступілі супраць Лукашэнкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Герасіменя пра дзяржаўную прапаганду: Як можна ставіцца да людзей з хворай псыхікай? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэту стаў Віктар Лукашэнка. Будуць новыя санкцыі МАК?