Пра гэта паведаміў Фонд Барыса Нямцова. Ляўрэата прэміі традыцыйна называюць у гадавіну забойства Нямцова — 27 лютага.
У паведамленьні фонду гаворыцца, што Навальны «ня толькі прадэманстраваў неверагодную асабістую мужнасьць, але і ўнёс вялікі ўклад у выкрываньне карупцыі і павышэньне ўзроўню ўдзелу грамадзян працэдурах у Расеі, якія яшчэ зьберагліся. За гады сваёй працы ён стаў самым уплывовым апазыцыйным палітыкам Расеі і сымбалем супраціву тыраніі ў сьвеце». Фонд таксама заклікаў неадкладна вызваліць Навальнага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навальны атрымаў прэмію Жэнэўскага форуму па правах чалавекаЦяпер Навальны застаецца за кратамі, па яго вяртаньні ў Расею пасьля лячэньня ў Германіі ад атручваньня яму замянілі ўмоўны тэрмін зьняволеньня на рэальны. На гэтым тыдні ён быў этапаваны з маскоўскага СІЗА ў калёнію. Размова пра калёнію ва Ўладзімірскай вобласьці, якая вядомая сваім жорсткім рэжымам утрыманьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз узгадніў санкцыі супраць расейскіх чыноўнікаў за перасьлед НавальнагаНавальны і Нямцоў разам уваходзілі ў аргкамітэты акцый пратэсту 2011-2012 гадоў, у Каардынацыйную раду расейскай апазыцыі, а незадоўга да забойства Нямцова ў 2015 годзе разам рыхтавалі апазыцыйны марш «Вясна». За 2 дні да гэтага маршу Нямцоў быў забіты.