Кіраўнік МЗС Літвы: Ціск на рэжым Лукашэнкі працуе і яго трэба ўзмацняць

Габрыелюс Ландсбэргіс

Пра гэта міністар замежных справаў Літвы Габрыелюс Лансбэргіс заявіў у інтэрвію Ўкраінскай службы Радыё Свабода.

На гэтым тыдні вышэйшы прадстаўнік ЭЗ у зьнешняй палітыцы і пытаньнях бясьпекі Жузэп Бурэль абвясьціў, што Эўразьвяз увядзе новыя санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. У Ландсбергіса спыталі, ці бачыць ён цяпер рэальныя інструмэнты, каб прымусіць Лукашэнку адказваць за свае ўчынкі.

«Уся гэтая сытуацыя вельмі дорага каштуе Лукашэнку, шкада, што яна так дорага каштуе беларускаму народу. Санкцыі дзейнічаюць, эканоміка ў дрэнным стане, яна фактычна разбураная. І прэзыдэнт Расеі Пуцін цяпер павінен несьці гэты цяжар, таму што менавіта ён дае Менску пазыкі, калі яны яму патрэбныя. Дарэчы, Лукашэнка і Пуцін сустрэліся на гэтым тыдні ў Сочы.

Праблема ўзрастае. Адно для Пуціна — фінансаваньне акупаваных тэрыторый на ўсходзе Украіны. І зусім іншае — 10-мільённая краіна, якая не можа сябе падтрымаць з-за санкцый і распаду рэжыму. І Лукашэнка не прапануе ніякага вырашэньня праблемы. Ён схаваўся ў бункеры, жыве ў замку і ўсюды ходзіць з аўтаматам Калашнікава. Такой краінай кіраваць нельга — думаю, гэта відавочна і для расейцаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея не адмовіцца ад стаўкі на Лукашэнку, — расейскі эканаміст

Такім чынам, зьмены будуць у той ці іншай форме. Я думаю, што ціск працуе, і яго трэба ўзмацняць. Мы павінныя дапамагчы людзям у гэтай бітве, наколькі можам. Хтосьці даў прытулак апазыцыі, якая была вымушана зьехаць. У прыватнасьці, гэта адбываецца ў Вільні.

Таксама ёсьць пытаньне ўсталяваньня справядлівасьці. Генэральная пракуратура Літвы распачала справу супраць беларускай міліцыі. Мы зрабілі гэта на просьбу аднаго з тых беларусаў, якому давялося зьбегчы з Беларусі пасьля катаваньняў з боку беларускіх сілавых структур.

Я лічу, што і іншыя краіны павінныя зрабіць тое ж самае — прапанаваць дапамогу сваёй юстыцыяй тым беларусаў, якія вымушаныя з’ехаць. У рэшце рэшт, можа спатрэбіцца некаторы час, пакуль справядлівасьць запануе ў самой Беларусі. Калі яны змогуць дасягнуць гэтага гэта ў Эўропе, яны цяпер будуць адчуваць справядлівасьць хаця б на гэтым узроўні». — сказаў Габрыелюс Ландсбэргіс.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЭЗ пра сытуацыю ў Беларусі і суды над журналістамі: Гэта непрымальна і павінна спыніцца