У адміністрацыі прэзыдэнта паведамілі Інтэрфаксу, што ён «выкажа сваю пазыцыю ў трохдзённы тэрмін».
З просьбай адправіць у адстаўку начальніка Геншабу зьвярнуўся 25 лютага да прэзыдэнта прэм’ер-міністар Нікол Пашыньян. Калі ён зьвернецца з новым хадайніцтвам аб адстаўцы Гаспар’яна, то прэзыдэнт, згодна з заканадаўствам Армэніі, можа падпісаць дакумэнт або зьвярнуцца ў Канстытуцыйны суд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-прэзыдэнт Армэніі Робэрт Качар’ян заклікаў грамадзян падтрымаць войска ў супрацьстаяньні зь Ніколам ПашыньянамПадставай для новага канфлікту сталі заклікі вайскоўцаў да адстаўкі прэмʼера пасьля яго выказваньняў пра неэфэктыўнасьць расейскіх ракетных комплексаў «Іскандэр» падчас збройнага канфлікту ў Нагорным Карабаху. Пашыньян у адказ заявіў пра спробу вайсковага перавароту. Прыхільнікі прэмʼера і апазыцыя пачалі масавыя акцыі пратэсту.
У пятніцу 26 лютага прадстаўнікі апазыцыі зладзілі шэсьце ў цэнтры Ерэвану. Мітынгоўцы перакрылі адзін з праспэктаў з патрабаваньнем адстаўкі прэмʼера. Некалькі тысяч чалавек накіраваліся да рэзыдэнцыі прэзыдэнта Армэніі. Як паведамляецца, Армэн Саркісьян даў згоду на сустрэчу з прадстаўнікамі апазыцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзярждэпартамэнт ЗША заклікаў вайскоўцаў у Армэніі ня ўмешвацца ў палітыку