У судзе Савецкага раёну Менску 26 лютага вынесьлі прысуд па справе сталічных байкераў, якія вызвалілі свайго знаёмага зь міліцэйскага аўтамабіля, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».
На лаве падсудных — Андрэй Іванюшын, Мікіта Афанасьеў, Мікіта Трацьцякевіч. Усіх іх абвінавацілі ў гвалце ў дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі па арт. 364 Крымінальнага кодэксу Беларусі.
Інцыдэнт здарыўся 19 верасьня каля ГЦ «Эўропа», калі невядомыя сталі затрымліваць аднаго з матацыклістаў, а астатнія пачалі яго абараняць.
Справу разглядаў судзьдзя Аляксандар Воўк. Дзяржабвінаваўца — пракурор Рабаў.
Пацярпелыя па справе — супрацоўнікі міліцыі Новікаў, Іваноў, Пятроў і Максімаў.
Суд прысудзіў абвінавачаным байкерам наступныя тэрміны:
- Андрэй Іванюшын — 2 гады і 6 месяцаў папраўчай калёніі агульнага рэжыму.
- Мікіта Афанасьеў — 3 гады папраўчай калёніі агульнага рэжыму.
- Мікіта Трацьцякевіч — 3 гады папраўчай калёніі агульнага рэжыму.
Афанасьева ўзялі пад варту ў залі суду.
Таксама Афанасьеў і Трацьцякевіч абавязаныя выплаціць аднаму з пацярпелых кампэнсацыю ў суме 2000 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі сем новых палітвязьняў, агулам ужо 258