Паводле заявы прэсавага сакратара Пэнтагону Джона Кірбі, у выніку нападу зьнішчылі некалькі пабудоваў побач з кантрольна-прапускным пунктам на мяжы з Іракам. Ананімныя крыніцы ў Пэнтагоне паведамляюць, што гэтыя памяшканьні выкарыстоўваліся для захоўваньня кантрабанднай зброі, якая прымяняецца праіранскімі групамі. Паводле дадзеных CNN, ахвярамі ўдару сталі некалькі байцоў ваенізаваных групавак.
Гэтыя ўдары адбыліся ў адказ на сэрыю ракетных нападаў у Ірбіле на поўначы Іраку 15 студзеня, у выніку якіх былі параненыя некалькі амэрыканскіх вайскоўцаў і забіты грамадзянін Філіпінаў, які працаваў па кантракце з амэрыканскім войскам. ЗША тады папярэдзілі, што ўскладаюць адказнасьць за гэтую атаку на Іран.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны пракамэнтавала заяву BYPOL аб адпраўцы беларускіх вайскоўцаў у СырыюПрадстаўнік Пэнтагону заявіў аб тым, што ўдар па абʼектах у Сырыі «пасылае недвухсэнсоўны сыгнал: прэзыдэнт Джо Байдэн будзе дзейнічаць, абараняючы амэрыканскіх вайскоўцаў – чальцоў міжнароднай кааліцыі».
Прэзыдэнт ЗША Байдэн асабіста санкцыянаваў удары пасьля кансультацыяў з саюзьнікамі, у тым ліку чальцамі міжнароднай кааліцыі ў Сырыі.