Суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў яго вінаватыму актыўным ўдзеле ў групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак, паведаміла «Вясна». 4 кастрычніка падчас нядзельнага маршу Яўген кінуў трубу ў вадамёт.
Яўген Дзьмітрыеў гэтую віну прызнаў.
На судзе ён расказаў, што 4 кастрычніка выйшаў на мітынг, «каб падтрымаць народ».
«Я спачатку рушыў па ходніку, потым натоўп перасунуўся на праезную частку. Транспарт не хадзіў. Прыехаў вадамёт, які пачаў паліваць людзей вадой, каб разагнаць натоўп. Я ўбачыў на дарозе мэталічны прадмет, падняў яго і кінуў трубу на эмоцыях у заднюю частку вадамёта (не ў кабіну, каб не пашкодзіць людзям). Труба была даўжынёй прыкладна 50 сантымэтраў, даволі лёгкая. Дарэчы, потым трубу і сьмецьце прыбраў з праезнай часткі, паклаў на ходнік».
Яго таксама вінавацілі ў пагрозе гвалтам міліцыянту, але судзьдзя гэтае абвінавачаньне зьняла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Судзяць хлопца, які кінуў мэталічнай трубой у вадамёт ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Шукалі лялькавода, бо не маглі зразумець, што людзі выйшлі самі». Асуджаныя «за карагод» дзяўчаты пра сваю справу