Абаіх суды прызналі вінаватымі па артыкуле 341 Крымінальнага кодэксу «Апаганьваньне збудаваньняў і псаваньне маёмасьці», піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Марыю Сафонаву прызналі вінаватай у тым, што яна 7 кастрычніка нанесла фарбай на дзьверы тэхнічнага памяшканьня па вуліцы Балтыйскай у Менску, а таксама на сьметніцы ў двары дамоў, ходнікі і асьвятляльныя мачты надпісы «Жыве Беларусь» і выявы ў выглядзе бел-чырвона-белага сьцяга, што «пацягнула за сабой маёмасную шкоду шэрагу прадпрыемстваў». Ёй прызначылі 2 месяцы арышту.
Андрэй Сысун пастановай суду Вялейскага раёну атрымаў 3 месяцы арышту за надпісы на дзьвярах пад’езду, ходніках, лесьвічнай пляцоўцы і электрычных шчытках «Жыве Беларусь», «Лука, сыходзь!» і «3%», што «пацягнула за сабой маёмасную шкоду ў памеры 167 рублёў».
«Зьмест надпісаў нельга кваліфікаваць як „апаганьваньне збудаваньняў надпісамі цынічнага зьместу“. Мы лічым, што дадзеная форма выказваньня думкі падпадае пад абарону Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і ня мае нічога агульнага з прад’яўленымі абвінавачаньнямі», — гаворыцца ў заяве праваабарончай супольнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Надпіс ня меў цынічнага характару». Праваабаронцы заклікалі ануляваць прысуд Герману КузьняцовуПраваабаронцы патрабуюць неадкладна і безумоўна вызваліць з-пад варты Марыю Сафонаву і Андрэя Сысуна, спыніць крымінальны перасьлед, а таксама вызваліць усіх палітвязьняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў краіне.
Заяву падпісалі
- Праваабарончы цэнтар «Вясна»;
- «Прававая ініцыятыва»;
- Цэнтар прававой трансфармацыі Lawtrend;
- Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар;
- Простае таварыства «Ініцыятыва FORB»;
- «Беларускі Хэльсынскі камітэт»;
- Беларускі ПЭН-цэнтар;
- Кансультацыйны цэнтар у актуальных міжнародных практыках і іх імплемэнтацыі ў праве «Х'юман канстанта»;
- Iніцыятыўная група «ідэнтычнасьць і права».
Напярэдадні праваабаронцы стварылі табліцу зь пералікам усіх палітвязьняў і магчымасьцю сартаваньня сьпісу. Агулам у краіне на дадзены момант ужо 251 зьняволены з палітычных матываў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У студзені за пратэст супраць Лукашэнкі ў крымінальных справах засудзілі 46 чалавек ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ні допытаў, ні вочных ставак». Ігар Лосік без суду за кратамі 244 дні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як ня падаць духам у чаканьні пераменаў? Парады дысыдэнта Міхася Кукабакі, які правёў у лягерах 17 гадоў