Пасьля выбараў завялі больш як 2300 крымінальных спраў за пратэсты

Іван Наскевіч, архіўнае фота

Пра гэта заявіў на старшыня Сьледчага камітэту Іван Наскевіч у эфіры тэлеканалу «Беларусь-1». 24 лютага ён сустракаўся з дэлегатамі Ўсебеларускага народнага сходу.

«Відавочна, што ўсе праваахоўнікі ацэньваюць вынікі сходу праз прызму постэлектаральных падзеяў, пачынаючы зь лета 2020 году. СК расьсьледуе больш як 2300 крымінальных спраў экстрэмісцкай скіраванасьці», — сказаў Наскевіч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Засоўвалі пісталет у рот і пагражалі забіць». За нібыта замах на міліцыянта судзяць былога банкіра
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявілася новае відэа, як сілавікі білі людзей ў менскай краме 11 жніўня 2020 году
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ясна ўсьведамляў, што мяне могуць расстраляць». Як сілавікі імітавалі пратэстоўцам пакараньне сьмерцю