Дысцыплінарная камісія Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў скасавала ліцэнзію Ўладзімера Сазанчука, які абараняў Міколу Статкевіча і Дзьмітрыя Казлова (Шэры Кот).
Пра гэта паведаміла ў фэйсбуку Марына Адамовіч, жонка Статкевіча
Раней былі скасаваныя ліцэнзіі цяперашняй адвакатцы Марыі Калесьнікавай Людміле Казак.
Падставай стала «ўчыненьне дзеяньняў, якія дыскрэдытуюць званьне адваката і адвакатуру, што праявілася ў зьдзяйсьненьні адміністрацыйнага правапарушэньня, прадугледжанага арт. 23.4 КаАП».
Таксама былі скасаваныя ліцэнзіі адвакатам Канстанціну Міхелю, Міхаілу Кірылюку і Максіму Конану.