Мікалай Казека адзначыў, што Папоў і Сныціна маюць «высокі прафэсіяналізм і спартовыя дасягненьні», паведамляе Tribuna.com.
У лісьце генсакратару НАК Беларусі Паліне Галавіной Казека адзначыў, што пратэрмінаваў дзень падачы сваіх кандыдатур у сябры алімпійскага камітэту з уважлівай прычыны, паколькі ад 21 студзеня праходзіць стацыянарнае лячэньне ў Рэспубліканскім клінічным мэдцэнтры.
Сьцяпан Папоў — чэмпіён сьвету і Эўропы ў самба, пераможца Эўрапейскіх гульняў, заслужаны майстар спорту Беларусі.
Кацярына Сныціна — бронзавая прызэрка чэмпіянату Эўропы 2007 году, удзельніца дзьвюх Алімпіяд — у 2008-м і 2016-м, прызэр чэмпіянатаў Турэччыны, Расеі, Францыі, Польшчы і Беларусі.
Абое падпісалі ліст спартоўцаў за новыя прэзыдэнцкія выбары і супраць гвалту сілавікоў.
Трэнэр Мікалай Казека таксама падпісаў гэты ліст. Улады адмовіліся плаціць трэнэру стыпэндыю і адхілілі ад працы з нацыянальнай камандай, для якой ён падрыхтаваў шэраг алімпійскіх чэмпіёнаў і прызэраў.
Таксама ліст падпісалі выхаванцы Казекі Аляксандра Раманоўская, Ганна Гуськова і Дзьмітры Дашчынскі. Раманоўскую звольнілі з нацыянальнай каманды з афіцыйнай фармулёўкай «за прагулы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фрыстайлістку Раманоўскую, якая выступіла за новыя выбары і адстаўку Лукашэнкі, звольнілі з працы26 лютага ў Менску адбудзецца алімпійскі сход, на якім выберуць новае кіраўніцтва НАК зь ліку кандыдатур, прапанаваных фэдэрацыямі ў розных відах спорту. Удзел у пасяджэньні плянуе ўзяць і дзейны кіраўнік НАК Аляксандар Лукашэнка, які падпаў пад санкцыі Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК). У прыватнасьці, кіраўніцтву НАК забаранілі ўдзельнічаць у Алімпіядзе і іншых падзеях, зьвязаных з алімпійскім рухам. З усіх 13 членаў выканкаму НАК Беларусі толькі Тацяна Драздоўская пазьбегла санкцый.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кацярыну Сныціну, якая выступала за новыя выбары, выклікалі ў зборную Беларусі ў баскетболе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 краін за 120 гадоў. Каго і за што адхілялі ад Алімпійскіх гульняў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Неабходна выбраць новае кіраўніцтва НАК, Лукашэнка мусіць падаць у адстаўку», — алімпійскі чэмпіён Уладзімер Парфяновіч