Выстава праходзіць у гандлёвым цэнтры «Kazzarma Mall» з 13 лютага да 12 сакавіка.
Усяго на экспазыцыі было 6 чырвона-белых карцін: «Набор для лета», «Freedom», «Пацалунак», «Рай», «Надзея», «Мая вера». Толькі першыя дзьве зь іх былі на тэму пратэстаў-2020. Усе, акрамя апошняй, выразаныя манікюрнымі нажніцамі. Такія творы мастачка называе «буцінанкамі».
Сама Надзя Бука даведалася пра зьнікненьне карцін з мэдыя, ніхто з арганізатараў ёй пра гэта не паведамляў. Калі яна пацікавілася ў «Kazzarma Mall», чаму так адбылося, ёй адказалі, што «так трэба было зрабіць», каб выстава працягнула працаваць.
У мастачкі заплянаваная сустрэча з гарадзенцамі на выставе 27 лютага ў 17:00.
«Што я ім скажу? Што тут вісела карціна?», — перажывае мастачка, што наведнікі ня змогуць убачыць поўную экспазыцыю.
Атрымаць камэнтар у «Kazzarma Mall» на момант публікацыі не ўдалося.
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.
Выстава без чырвона-белых карцін