Пра новыя абвінавачаньні зьняволены блогер змог паведаміць з СІЗА-1 у Менску ў цыдулцы, што перадаў на волю, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Уладзімера Цыгановіча цяпер падазраюць у злачынстве паводле арт. 13 ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу «Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках». Ён адзначае, што допытаў у ягонай справе амаль няма, хоць працуюць каля 50 сьледчых.
Цыгановічу незразумелыя новыя абвінавачаньні, бо ён у СІЗА-1 з 9 чэрвеня. Першапачаткова яго вінавацілі паводле ч 2. арт 342 «Навучаньне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак». Цыгановіч адмаўляў віну і па іх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ні допытаў, ні вочных ставак». Ігар Лосік без суду за кратамі 244 дніЦыгановіч перакананы, што ўлады выставілі яму новы артыкул дзеля таго, каб не выпускаць зь СІЗА-1. Крымінальны перасьлед блогер MozgON называе помстай за крытыку дзяржаўных органаў на сваім youtube-канале.
Відэаролікі ўжо праверылі псыхоляга-лінгвістычнай экспэртызай. У адносінах да самога Цыгановіча месяц праводзілі псыхіятрычную экспэртызу ў РНПЦ псыхічнага здароўя.
Цыгановіч — адзін з падазраваных у так званай «справе Ціханоўскага». 29 чэрвеня 2020 году праваабаронцы прызналі яго палітычным вязьнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: АМАПавец заявіў, што баіцца. Як у Магілёве судзяць блогераў Кабанава і Пятрухіна бязь іх прысутнасьці ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогеру Паўлу Сьпірыну прысудзілі 4,5 года калёніі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцу Рабкову абвінавацілі ў распальваньні варожасьці і ўдзеле ў злачыннай арганізацыі