Жонка затрыманага ў Менску сузаснавальніка онлайн-выданьняў Kyky.org і The Village Беларусь Аляксандра Васілевіча Надзея Зелянкова паведаміла, што тэрмін яго ўтрыманьня пад вартай зноў падоўжылі.
«Ужо 6 месяцаў у турме. Сёньня няволю працягнулі яшчэ на 2 месяцы», — напісала ў сваім Facebook Зелянкова.
Аляксандар Васілевіч — сузаснавальнік выданьняў Kyky.org і The Village Беларусь, уладальнік рэклямнага агенцтва Vondel / Hepta, галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Яго затрымалі ў жніўні ў Менску.
З адваката Васілевіча і іншых удзельнікаў працэсу ўзялі падпіска аб невыдаваньні матэрыялаў справы, таму даведацца артыкул Крымінальнага кодэксу, якую ставяць у віну бізнэсоўцу, немагчыма.
У канцы жніўня стала вядома, што галоўны рэдактар онлайн-часопіса kyky.org Анастасія Гагатка, а таксама частка супрацоўнікаў гэтага выданьня пакінулі Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Купляем дамэны з ідыёцкімі назвамі», — дырэктарка заблякаванага KYKY.org пра «гульню» зь Мінінфармацыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьню Васілевічу за дзень да выхаду дадалі яшчэ два месяцы зьняволеньня