Як паведамляе Інтэрфакс, пра гэта заявіў міністар замежных спраў Украіны Дзмітро Кулеба.
«З савецкіх часоў украінская электрасетка зьяўляецца часткай адзінай сеткі, якая ўключае Беларусь і Расею. Але мы хочам „адрэзацца“ ад гэтай сеткі і зрабіць украінскую электрасетку інтэграванай часткай эўрапейскай сеткі. Мы плянуем гэта зрабіць да канца 2023 года. Пасьля гэтага любыя ператокі электраэнэргіі зь Беларусі стануць фізычна немагчымымі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За студзень Украіна імпартавала зь Беларусі электрычнасьці больш, чым за ўвесь мінулы год
Гэтую заяву ўкраінскі міністар зрабіў пасьля сустрэчы з кіраўніком МЗС Літвы Габріэлюсам Ландсбэргісам. Кулеба заявіў, што гэта будзе спрыяць энэргетычнай бясьпецы Ўкраіны і Эўропы.
У сваю чаргу, Ландсбэргіс выказаў занепакоенасьць тым, што беларуская электраэнэргія мае доступ на рынак Украіны, што дапаможа разьвіваць беларускую АЭС.