Паводле блізкага да прэс-службы Лукашэнкі тэлеграм-каналу, падчас тэлефоннай размовы была абмеркаваная «супраца ў ВПК і шэраг іншых пытаньняў».
«Не пасьпелі Лукашэнка і Пуцін завяршыць перамовы, як правялі новыя — па тэлефоне. Абмеркавалі функцыянаваньне падатковай сыстэмы, каапэрацыю ў ВПК, узмацненьне сумесных абаронных сыстэм, працу СМІ ў сучасных умовах (інфармацыйнае проціборства)», — паведаміў «Пул першага».
У панядзелак Лукашэнка і Пуцін правялі перамовы ў Сочы. Размова працягвалася каля гадзіны. Затым абодва каталіся на лыжах і сьнегаходах, зьелі супольны абед. Афіцыйныя СМІ ў Беларусі паведамілі, што сустрэча працягвалася шэсьць гадзінаў. Але пра ніякія канкрэтныя вынікі перамоваў аніводзін з бакоў не паведаміў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін гаворыць, Лукашэнка запісвае. Што незвычайнага ў сустрэчы ў Сочы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэвізія папярэдніх сочынскіх дамоўленасьцяў. Што абмяркоўваюць Лукашэнка і Пуцін