Што азначае ўзгадка Лукашэнкам інтэграцыйных мапаў падчас перамоваў з Пуціным? Ці будзе Крэмль ціснуць на яго, каб дамагчыся канстытуцыйнай рэформы? Колькі грошай Пуцін можа даць Лукашэнку?
Свае адказы на гэтыя пытаньні прапануе расейскі палітоляг Дзьмітры Балкунец.
Сьцісла:
- Лукашэнку складана зь лічбамі: то 30 інтэграцыйных «дарожных мапаў» ператвараюцца ў 33, то на выбарах аказваецца дзіўным чынам 80%
- Тое, што ён прыгадаў пра інтэграцыйныя мапы — гэта ягоны спосаб падлізацца да Масквы
- Забаўны эпізод — Лукашэнка сядзіць з нататнікам і запісвае за Пуціным. Ён быў у становішчы расейскага губэрнатара
- Тэма інтэграцыйных «мапаў» была закрытая ў канцы 2019 году
- Для Расеі гэтая тэма неактуальная, бо там разумеюць, што Лукашэнка нелегітымны
- Прапанова Макея выключыць з Канстытуцыі пункт аб імкненьні да нэўтралітэту для Расеі важная
- За гэта Лукашэнка хоча атрымаць фінансавыя прэфэрэнцыі
- Для Расеі непрымальны варыянт «фінляндызацыі» Беларусі
- Лукашэнка ня выканаў нічога наконт транзыту ўлады, што ён абяцаў у Сочы ў верасьні летась
- Ён хоча пацягнуць час з канстытуцыйнай рэформай, можа нават да 2025 году
- У Масквы абмежаваныя магчымасьці ў Беларусі, Лукашэнка разумее, што яго ня будуць прыбіраць
- Пуцін ня верыць у байкі, што Беларусь была палігонам, каб напасьці на Маскву. Масква па-ранейшаму зацікаўленая ва ўладным транзыце ў Беларусі, каб быў дыялёг паміж урадамі, парлямэнтамі, партыямі
- Лукашэнка спрабуе змайстраваць нават прарасейскую партыю з маргіналаў кшталту Лушча
- Румас зь лютага па травень мінулага году быў адзіным прадстаўніком кіраўніцтва Беларусі, які меў кантакт з Крамлём, бо ў Лукашэнкі былі з гэтым праблемы
- Лукашэнка зайздросьціў Румасу
- У Беларусі ёсьць некалькі такіх фігураў, як Румас
- Лукашэнка — ненадзейны саюзьнік. У Маскве будуць спадзявацца на яго ў апошнюю чаргу
- Увосень Расея дала Беларусі 1,5 мільярда даляраў, каб прадухіліць дэфолт
- Расея можа даць грошы Беларусі, каб не дапусьціць дысбалянсу ў эканоміцы