«Мы пачыналі як Фонд культурнай салідарнасьці, проста каб дапамагчы людзям», — сказаў Сяргей Будкін. — Цяпер я бачу, што ў нас значна больш функцый. Мы ўзялі на сябе пэўную адказнасьць, якую ўзгаднілі з усімі палітычнымі структурамі, якія прагнуць і робяць усё для таго, каб Беларусь абнавілася — гэта і Каардынацыйная рада, і офіс Сьвятланы Ціханоўскай, і Павал Латушка з Нацыянальным антыкрызісным кіраўніцтвам».
«Мы ўзгаднілі з усімі, што мы выступаем цяпер як культурны штаб новай Беларусі і, акрамя дапамогі, займаемся працэсам падрыхтоўкі рэформаў і працуем у міжнародным кірунку», — дадаў Сяргей Будкін. — Празь месяц або паўтара мы пераназавёмся. Мы вырашылі, што будзем называцца Беларускай радай культуры. Гэтая структура будзе працаваць з усёй культурай, а ня толькі з дапамогай, якая па-ранейшаму будзе працягвацца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка заўсёды трапляе ў пасткі». Мікалай Халезін пра «халодную паўзу» і рэформы, патрэбныя сфэры культурыГалоўная мэта Беларускага фонду культурнай салідарнасьці, створанага ў кастрычніку летась — дапамагчы юрыдычна, матэрыяльна і псыхалягічна тым творцам культуры, каго звольнілі, хто сышоў на знак пратэсту ці апынуўся ў складанай жыцьцёвай сытуацыі.
Фонд у кастрычніку летась узначаліў культурны мэнэджар і прадусар Cяргей Будкін, з фондам першы месяц працавала таксама сьпявачка Марына Шукюрава (Руся). Потым да Фонду далучыўся сузаснавальнік Беларускага свабоднага тэатру Мікалай Халезін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фонд культурнай салідарнасьці паказаў спэктакль па кнізе Горвата «Радзіва «Прудок». ВІДЭА