25-гадовы Дзьмітры Карнееў пазбаўлены волі на 8 гадоў. 28-гадовы Леанід Кавалёў пакараны 6 гадамі калёніі.
Іх усіх апраўдалі паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу (гвалт над міліцыяй).
Пасля прысуду ў Мікіты Залатарова пачалася гістэрыка. Ён кідаўся на краты і крычаў: «Выпусьціце мяне адсюль!»
Справу разглядаў суд Чыгуначнага раёну. Пракурор Яўген Фартушняк прасіў для абвінавачаных: Залатарову — 6 гадоў, Кавалёву — 7 гадоў, Карнееву — 8 гадоў калёніі.
Жыхароў Гомля, раёну і Добрушу вінавацілі ў масавых беспарадках, гвалце над міліцыяй, незаконных дзеяньнях з гаручымі рэчывамі («кактэйлі Молатава»), а Леаніда Кавалёва — яшчэ і ва «ўцягваньні непаўналетняга ў супрацьпраўныя паводзіны».
Усе трое, па словах пракурора, адрэагавалі на заклікі з Telegram-каналаў і таму ўзялі ўдзел у «масавых беспарадках», якія суправаджаліся «пагромамі, падпаламі, збройным супрацівам прадстаўнікам улады».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракурор запатрабаваў пакараць 16-гадовага Мікіту Залатарова 6 гадамі калёніі за «масавыя беспарадкі»Дзяржаўны абвінаваўца зазначаў, што Кавалёў спрабаваў «наўмысна правесьці відэазапіс», каб потым разьмясьціць яго ў інтэрнэце з «мэтай прапаганды злачыннай дзейнасьці». Абвінавачаныя «дзейнічалі сумесна і ўзгоднена, і зрабілі пагрозу гвалту над супрацоўнікамі міліцыі праз помсту за выкананьне службовай дзейнасьці».
16-гадовы Мікіта Залатароў хварэе на эпілепсію. Ягоны бацька расказваў журналістам, што Мікіту білі ў міліцыі і СІЗА. На гэта адвакат падаваў скаргу, але органы не знайшлі складу злачынства. Мікіта заявіў на судзе, што яго білі ня толькі ў жніўні, але і 29 сьнежня ў гомельскім СІЗА. Таксама падлетак заявіў на судзе, што яму ў СІЗА не даюць таблетак. «Канваір сказаў: „Ты палітычны, здохнеш“», — сказаў непаўналетні.
Адвакаты ў сваіх выступах зазначалі, што ў дзеяньнях іх падабаронных няма складу злачынства паводле артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу, дзе масавыя беспарадкі зьвязаныя з «пагромамі, падпаламі, наўмысным зьнішчэньнем маёмасьці, узброеным супрацівам».