Паніка і гвалт, якія праяўляюцца ў татальным рэальным, а таксама прафіляктычным запалохваньні ўсіх і ўсяго, — гэта хатні гвалт дзяржаўнага маштабу.
Ня вонкавыя сілы зьдзекуюцца зь беларусаў, а свая ж улада, якая ў жніўні не прайшла іспыт, нават на «залік» не набрала пунктаў. Больш за шэсьць месяцаў беларускі і беларусы жывуць у пастаянным гвалце: фізычным, сэксуальным, псыхалягічным, сымбалічным, візуальным, моўным...
Параўнаньне з фізычным, сэксуальным хатнім гвалтам — гэта ня проста прыблізнае параўнаньне, гэта рэальны стан: у нас ёсьць галоўны гвалтаўнік, памочнікі і памочніцы гвалтаўніка, ёсьць цэлы парлямэнт вуаёраў(Вуаёрства — сэксуальнае адхіленьне, якое праяўляецца ў таемным назіраньнем за людзьмі, якія займаюцца сэксама ці інтымнымі працэсамі), якія проста назіраюць за гвалтам і, мажліва, атрымліваюць асалоду з таго, што робіцца ў аўтазаках, пастарунках, турмах і судах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусь змагаецца з гвалтаўніком» — арганізатаркі флэшмобу #сиделазасвободуКалі гвалтаўнікі і вуаёры стамляюцца гвалціць і падглядваць, то ў бой запускаюцца прыдворная журналістыка, дзяржсуды, міліцыянты, сацыяльныя службы, якія зьдзекамі, кпінамі, прымітыўнымі натацыямі, адключэньнем вады і цяпла, пасыпаньнем солі на раны выказваюць сваю прыслужлівасьць.
Не адна беларуска, не адзін беларус, а мільёны гвалцяцца штодня. І калі ад гвалтаўніка, а таксама дзьвюх палатаў парлямэнту вуаёраў і баязьліўцаў ніхто і не чакае разуменьня, то затрымка ў рашучасьці Захаду таксама паступова ператвараецца ў вуаёрства і саўдзельніцтва. Мы ня можам сьпісаць усё на бюракратычнасьць ЭЗ ці на няведаньне вялікай часткай эўрапейцаў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фэміністкі правялі флэшмоб «Гвалтаўнік на тваім шляху». Фота, відэаКожны дзень дыпляматычных затрымак і думаньня, кожны дзень новых гвалтаў, у тым ліку сэксуальных, учыненых невядомымі ў чорным і ў вусьцішных падшаломніках, набліжае ЭЗ да Расеі, якая здаўна праз свае хаўрусьніцтва таксама спрычыненая да гвалту і сьмерці людзей у Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Згвалтаваньні дубінкамі і чалавечнасьцьМажліва, гэта пакуль мала суцешыць сучасных беларусак і беларусаў, але досьвед #MeToo безупынку нагадвае, што чакае гвалтаўнікоў і іх памагатых, калі ахвяры ачомаюцца і пачынаюць успамінаць пра гвалт. А яшчэ ня варта забываць і пра спэцыфіку беларускіх турмаў і пра тое, як сядзіцца ў іх гвалтаўнікам...
Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.